- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Афиша «Театра Белорусского радио» с 7 по 13 октября 2024 года
- Афіша «Тэатра Беларускага радыё» з 7 па 13 кастрычніка 2024 года
На працягу тыдня з 7 па 13 кастрычніка 2024 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
7 кастрычніка – інсцэніраванае апавяданне пісьменніка Анатоля Кудраўца «Жанчыны»;
8-9 кастрычніка – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Недаростак» паводле аднайменнай камедыі рускага класіка Дзяніса Фанвізіна;
10-11 кастрычніка – Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: радыёспектакль «Мёртвым не баліць» паводле аднайменнай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
12-13 кастрычніка – радыёспектакль «Не забывай мяне» паводле аповесці пісьменніка Алеся Жука.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00)
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: