На працягу тыдня з 8 па 14 ліпеня 2024 года праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
8-9 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка» па аднайменнай п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы,
10-12 ліпеня – радыёспектакль «Ліса і вінаград» па п’есе бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду,
13-14 ліпеня – радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Брама неўміручасці» паводле аднайменнай п’есы народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).