Падзяліцца:
«Again Alone»: беларускі альбом з японскім флёрам – «Дыскавод», 23.12.2018 (відэаанонс)
22 снежня 2018
«Again Alone»: беларускі альбом з японскім флёрам – «Дыскавод», 23.12.2018 (відэаанонс) Гісторыя стварэння альбома Міхаіла Оргіша падобна на прыгожую казку: аднойчы таленавіты выпускнік Беларускай акадэміі музыкі вырашыў здзівіць свет не віртуознымі пасажамі Ліста і Рахмананіва, а спакойнай меладычнай музыкай у жанры неакласікі. Пачаў запісваць прыгожыя фартэпіянныя кампазіцыі і выкладаць іх у інтэрнэт. А праз пару месяцаў японскі Ricco Label зрабіў яму прапанову, ад якой звычайна не адмаўляюцца: выдаць сольны альбом. Умовы былі простымі: напісаць пэўную колькасць новай музыкі. Атрымалася 55 хвілін прыгожых фартэпіянных опусаў, якія аб’ядналіся пад вокладкай альбома «Again Alone». І было гэта ў 2015 годзе. Гісторыю стварэння сваёй першай кружэлкі Міхаіл Оргіш прыгадае ў праграме Аліны Страшкевіч «Дыскавод». Пачатак эфіру – 23 снежня ў 20-20. https://www.youtube.com/watch?v=oD0lNgXdUcs&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: