Падзяліцца:
Аграрныя класы ў сельскай школе – «Свая зямля», 1.09.2018
31 Жніўня 2018
Аграрныя класы ў сельскай школе – «Свая зямля», 1.09.2018 У новым навучальным годзе ў Рэчкаўскай сярэдняй школе акцэнт зрабілі на профільнае навучанне – адкрыўся аграрны клас для старшакласнікаў, якія жадаюць найлепшым чынам падрыхтавацца да паступлення ў сельскагаспадарчыя ўстановы адукацыі. Больш гадзін для вывучэння матэматыкі, біялогіі, замежнай і беларускай моў. Дзесяцікласнікі мараць стаць аграномамі, інжынерамі, заатэхнікамі і ветурачамі. І абавязкова пасля атрымання дыплома вярнуцца ў родны аграгарадок Рэчкі і працаваць у мясцовым Агракамбінаце “Зара”. Пра інавацыі ў адукацыйным працэсе сельскай школы, а таксама павышэнне канкурэнтаздольнасці будучых спецыялістаў АПК больш падрабязна – у праграме «Свая зямля», 1 верасня ў 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: