- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Аккорды и рекорды – «Нескучный перерыв», 31.10.2016 (видео)
- Акорды і рэкорды - «Нясумны перапынак», 31.10.2016 (відэа)

Спорт і музыка цесна звязаныя. У моцных духам і целам людзей спявае душа, а музычныя аўтары і выканаўцы прысвячаюць спартыўным рэкардсменам свае творы. Нярэдка і тыя і іншыя аб'ядноўваюцца для ажыццяўлення сумесных праектаў, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця і папулярызуюць розныя пазітыўныя і высакародныя ідэі. Госці праграмы «Нясумны перапынак» - рэкардсменка кнігі рэкордаў Гінеса, аўтар і выканаўца песень Людміла Розум і старшыня камісіі па рэгістрацыі рэкордаў Міжнароднай федэрацыі гіравога спорту Міхаіл Рабец. Яны распавялі радыёслухачам і вядучым Яне Хадоска і Андрэю Сініцы пра ўласную гармонію душы і цела, а таксама пра бліжэйшае шоу з удзелам вядомых артыстаў і спартсменаў.
https://www.youtube.com/watch?v=5-UNawQPAHA&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: