- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Акция "Наши дети" - "Актуальный микрофон", 7.12.2016 (видео)
- Акцыя “Нашы дзеці” – “Актуальны мікрафон”, 7.12.2016 (відэа)

Традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” пройдзе ў Беларусі з 9 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года. Як заўсёды, шчырае жаданне падарыць сапраўднае свята ўсім без выключэння маленькім грамадзянам краіны, аб’ядноўвае органы ўлады і кіравання, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы і ведамствы.
У студыі праграмы “Актуальны мікрафон” – начальнік аддзела выхаваўчай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Анна Рысевец, дырэктар Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Галіна Шкляр, каардынатар праекта “Добрае сэрца” Аксана Раптуновіч з юнымі артыстамі праекта Даніэлай Каргінай і Аннай Сысоевай. Госці расказалі радыёслухачам і вядучым Вольге Самашка і Дзмітрыю Рубашнаму, якія мерапрыемствы запланаваны ў Мінску, з якім настроем і якімі сюрпрызамі арганізатары акцыі накіруюцца да дзетак і як будуць прымаць іх у сябе.
https://www.youtube.com/watch?v=mE0Ebqso2MU&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: