Падзяліцца:
АКЦЫЯ: САД НАДЗЕІ-2021 – ЦЯПЕР І НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ!
17 лістапада 2021
АКЦЫЯ: САД НАДЗЕІ-2021 – ЦЯПЕР І НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ!

У Год народнага адзінства традыцыйная рэспубліканская акцыя «Сад надзеі» праходзіць у Чавускім і Магілёўскім раёнах: маладыя пасадкі закладваюцца на тэрыторыі Рэсцянскага і Салтанаўскага дамоў-інтэрнатаў і Магілёўскага раённага сацыяльнага прытулку.

Большасць саджанцаў – яблыні, грушавыя і костачкавыя дрэўцы, а таксама вінаград айчыннай селекцыі. Вучні школ і насельнікі сацыяльных ўстаноў атрымаюць рэкамендацыі па пасадцы і догляду. Аздароўлены пасадачны матэрыял з сялянска-фермерскай гаспадаркі Віктара Славецкага і Віктара Быкава з Лепельскага раёна дасць з цягам часу добры ўраджай і хутка пладоў будзе дастаткова для ўласных нарыхтовак. А пачынаючым садаводам урокі ў школьным садзе дапамогуць набрацца вопыту. Вось так з маленькага саду і пачынаецца харчовая бяспека краіны.

Партнёрамі дабрачыннай справы выступаюць Мінсельгасхарч, рэспубліканская асацыяцыя «Белсадгадавальнік», Беларускі прафсаюз работнікаў АПК, рэспубліканскі клуб «Паўночны вінаград», Беларускі саюз жанчын і Беларускае радыё.

Дарэчы, з 2015 года маладыя сады з'явіліся у сацыяльных установах Пастаўскага, Нясвіжскага, Дзяржынскага, Баранавіцкага, Смаргонскага, Рагачоўскага, Чашніцкага і Бабруйскага раёнаў.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: