Хутка пачнецца сезон адпачынкаў. Для многіх галоўнай прычынай хваляванняў пры выездзе за мяжу часцей за ўсё становіцца віза - дадуць ці не дадуць. Аднак нават калі віза атрымана, гэта яшчэ не гарантыя таго, што падарожжа адбудзецца. Вас проста могуць не выпусціць за межы Беларусі.
У якіх выпадках гэта адбываецца?.. Што трэба памятаць жанчынам, якія ў шлюбе змянілі прозвішча?.. І як перасякаць мяжу з непаўналетнімі дзецьмі?.. На гэтыя і іншыя пытанні адказвае госць нашай праграмы - начальнік упраўлення атрада пагранічнага кантролю «Мінск» Ігар ДОЎГАШ.
Вядучыя: Вольга Сямашка, Максім Угляніца.