Падзяліцца:
«Актуальный микрофон»: Как будет развиваться белорусский интернет?
25 жніўня 2015
«Актуальный микрофон»: Как будет развиваться белорусский интернет? 25 жніўня ў прамым эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» - намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" Сяргей Туромша.

Тэма праграмы - "Развіццё інфармацыйна-камунікацыйных паслуг". Абмяркуем перспектывы развіцця інтэрнэту і сувязі ў Беларусі, новыя стандарты і віды інфармацыйна-камунікацыйных паслуг. 

Прамы эфір - ў 12.05. Паўтор праграмы ў 23:20. Падчас эфіру ажыццяўляецца прыём пытанняў ад слухачоў у форме SMS.

Вызначана наступнае кола тэм для абмеркавання:
- Пераход на лічбавае тэлевізійнае вяшчанне, вынікі, адаптацыя да лічбавага тэлебачанні гарадскога насельніцтва, сельскіх жыхароў і пажылых людзей. Што трэба для прагляду лічбавага тэлебачання?
- Інвестыцыі «Белтэлекама» у развіццё інтэрнэт-тэлебачання;
- Укараненне тэхналогіі GPON;
- Што чакае беларускі інтэрнэт у будучыні?
- Развіццё кропак грамадскага доступу Wi-Fi;
- Пераход ад традыцыйнай тэлефаніі да IMS;
- Калі з'явіцца 4G?
- Роўмінг - як тэлефанаваць за мяжу танней?
- Тэхналогіі, якія сыдуць. Лёс таксафонаў ў Беларусі.
- Аплата некаторых паслуг «Белтэлекама» на 5 дзён пазней, каментар.

Запрашаем прыняць удзел у абмеркаванні і задаць усе пытанні, якія вас цікавяць.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: