- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Актуальный микрофон": Как малому бизнесу получить господдержку
- "Актуальны мікрафон": Як малому бізнесу атрымаць дзяржпадтрымку
У Беларусі падрыхтаваны праект дырэктывы аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы. Эксперты ўжо называюць дакумент працягам дырэктывы №4, прынятай амаль 5 гадоў таму. У праекце запланавана ўсебаковая дзяржаўная падтрымка малога і сярэдняга бізнесу. Між тым, адзін з інструментаў дзяржаўнай падтрымкі – аказанне фінансавай дапамогі індывідуальным прадпрымальнікам, малым і сярэднім кампаніям. Найбольш запатрабаваны грашовыя пазыкі і лізінг маёмасці.
Наколькі даступнае сёння дзяржаўнае фінансаванне для прыватных праектаў? На якія сродкі могуць разлічваць і на якіх умовах іх атрымаць? Колькі і ў якіх сферах ініцыятыў малога бізнесу рэалізаваны за час дзейнасці фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў? Пра гэта пойдзе размова ў праграме “Актуальны мікрафон” 16 чэрвеня. Госць - дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Міністэрства эканомікі Дзмітрый Яўменчык. Пачатак - у 12:05.
Вядучыя: Максім Угляніца, Юрый Зайцаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: