Падзяліцца:
16 красавіка 2015
Тэсла-мабіль і тэхналогіі сувязі 4-га (а, магчыма, і 5-га) пакалення можна будзе ўбачыць на наступным тыдні ў Мінску – з 22-га красавіка пройдзе традыцыйны ўжо Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2015". Удзел у ім прыме каля трох дзесяткаў дзяржаў. 
Падрабязней пра тэхналагічныя навінкі, якія прэзентуюць на выставе, пра цікавыя распрацоўкі беларускіх спецыялістаў у гэтай сферы пойдзе размова 16 красавіка ў праграме “Актуальны мікрафон” (12:05). Госці эфіру – першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко і начальнік аддзела кіруючай кампаніі холдзінга “Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання” Ірына Петрушко.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: