Падзяліцца:
1 Сакавіка 2016
У сярэдзіне студзеня з кітайскага касмадрома запусцілі беларускі спадарожнік «Белінтэрсат-1». Гэты запуск пацвердзіў статус Беларусі як касмічнай дзяржавы. «Белінтэрсат-1» - першы айчынны спадарожнік такога тыпу. У зоне пакрыцця - амаль уся Еўропа, краіны Афрыкі і Азіі. Стваральнікі разлічваюць, што ён будзе працаваць 15 гадоў. 
Між тым, Беларусь у бліжэйшыя гады збіраецца запусціць другі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Тэхнічна ён будзе значна лепшы за свайго папярэдніка, які знаходзіцца на арбіце амаль 4 гады.
Якія выгады Беларусь можа атрымаць (і ўжо атрымлівае) ад выкарыстання сваіх касмічных апаратаў? Калі на змену нашаму першаму спадарожніку зандзіравання Зямлі паляціць другі? Якія агульныя інтарэсы ў космасе у Беларусі і Кітая?
Пра гэта - сёння ў праграме “Актуальны мікрафон”. 
Госці эфіру - кіраўнік апарата Нацыянальнай Акадэміі навук Пётр Віцязь, галоўны канструктар беларускай касмічнай сістэмы Сяргей Залаты і гендырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў.

Пачатак эфіру – у 12:05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: