Падзяліцца:
31 ліпеня 2015

Хутка спаўняецца два гады з таго часу, як у беларускім гандлі пачала ўкараняцца сістэма вяртання падатку на дабаўленую вартасць для замежных пакупнікоў. Ва ўсім свеце яна вядомая пад назвай Tax Free.

Сістэма ўкаранялася пад канкрэтную падзею – Чэмпіянат свету па хакеі, які Мінск прыняў летась. Але і пасля гэтага добра сябе зарэкамендавала: на сёння падатак вяртаюць каля 300 гандлёвых аб’ектаў па ўсёй краіне, а колькасць абнаяўленых чэкаў наблізілася да трох тысяч. Прычым зрабілі гэта турысты амаль з 80 краін.

Якія беларускія тавары больш за ўсё цікавяць замежных аматараў шопінгу? І на што трэба звяртаць увагу беларусам, якія карыстаюцца сістэмай Tax Free ў замежных крамах? Пра гэта і іншае - 31 ліпеня ў праграме “Актуальны мікрафон” ў 12.05.

Госці: Андрэй Мяшкоў - намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства гандлю; Наталля Машко - менеджэр турыстычнай кампаніі.

Вядучы: Максім Угляніца.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: