Падзяліцца:
30 сакавіка 2016
11 лютага Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ № 40, якім уносяцца змены і дапаўненні ва ўказ № 360 ад 21 ліпеня 2014 г. «Аб перамяшчэньні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання". Згодна з гэтым дакументам, бяспошлінны  ўвоз міжнародных пасылак абмежаваны 22 еўра і 10 кг.  
Яшчэ адно новаўвядзенне ўказа закране тых грамадзян, якія ўязджаюць у нашу краіну праз аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску. Дзеючая норма ў паўтары тысячы еўра і 50 кг бяспошліннага ўвозу застаецца, але толькі калі грамадзяне будуць перасякаць мяжу не часцей чым раз на тры месяцы. 
Нормы указа уступаюць у сілу ў сярэдзіне красавіка, а сёння мы абмяркоўваем новыя правілы з намеснікам начальніка упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта  Дзмітрыем  Кавалёнкам.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: