Наша краіна, як і суседзі, уступіла ў эпоху, калі большая частка эканамічнага багацця ствараецца ў высокатэхналагічных і навукаёмістых галінах. Ад вучоных чакаюць найноўшых тэхналогій, свежых ідэй, навука павінна адыграць вядучую ролю ў інавацыйным развіцці Беларусі і стымуляванні інвестыцыйных праектаў.
Аб прыярытэтных накірунках навуковых даследаванняў, перспектывах развіцця беларускай навукі вядзем размову са старшыней Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандрам Шуміліным.
Слухайце "Актуальны мікрафон" 20 студзеня ў 12:05 і 23:25. Вядучыя: Дзмітрый Рубашны, Вольга Сямашка.