Нядаўна медыцынскі свет абляцела навіна: беларускія хірургі зноў правялі ўнікальную аперацыю! Спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі выдалілі грыжу жывата хлопчыку, якому было ўсяго 8 дзён! Тое, што раней займала гады, цяпер будуць рабіць за некалькі тыдняў. Аналагаў такой аперацыі ў свеце пакуль няма.
Чаму часам беларускім хірургам даводзіцца папраўляць работу іх калег з іншых краін? І ў чым сутнасць новай унікальнай аперацыі? Пра гэта Максім Угляніца пагутарыў з аўтарам новай методыкі, урачом РНПЦ дзіцячай хірургіі Андрэем Запалянскім і намеснікам дырэктара цэнтра Аляксандрам Махліным.
Слухайце 8 чэрвеня ў 12:05 у праграме “Актуальны мікрафон”.