- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Соглашение мэров" - "Актуальный микрофон" (аудио)
- "Пагадненне мэраў" - "Актуальны мікрафон" (аўдыё)

Змяненне клімату набірае абароты ў свеце і ў нашай краіне, у прыватнасці; у 21-м стагоддзі ва ўсе гады сярэдняя тэмпература была вышэйшай за норму. На думку многіх спецыялістаў, чарада анамальна цёплых гадоў наглядна дэманструе эфект глабальнага пацяплення. Як бачым, яно закранула і нашу краіну. За апошнія 30 гадоў сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі павялічылася прыблізна на адзін градус. А гэта значыць, што мы, як і ўвесь свет, будзем вымушаны не толькі памяншаць выкіды СО2 у атмасферу, але і адаптавацца да наступстваў змянення клімату.
Адзін з элементаў кліматычнай палітыкі — адаптацыя гарадоў. Бо каля 2/3 беларусаў жывуць у гарадах. З аднаго боку, нам трэба захаваць камфорт жыцця, з іншага — спажываць меньш энергетычных рэсурсаў. Зменьшыць спажыванне і зрабіць гарады больш камфортнымі для пражывання — асноўная задача «Пагаднення мэраў», удзельнічае ў якім і наша краіна.
У чым сутнасць гэтага міжнароднага пагаднення і якія перспектывы адкрывае для беларускіх гарадоў яго падпісанне? Алена Вахрамеева на гэту тэму гутарыць у праграме «Актуальны мікрафон» з нацыянальным экспертам праекта «Пагадненне мэраў “Усход” Іванам Шчадранком.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: