Як зрабіць, каб экалагічныя і эканамічныя фактары гарманічна спалучаліся, як садзейнічаць эканамічнаму росту рэгіёнаў і ўзняць ініцыятыву на месцах? І якое месца ў гэтым працэсе – адукацыі? Адказы на гэтыя і не толькі пытанні, шукалі падчас тыдняў устойлівага развіцця, якія прайшлі ў нашай краіне.
Асноўныя вынікі госці праграмы «Актуальны мікрафон» - каардынатар напрамку Устойлівае рэгіянальнае развіццё Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі Дзмітрый Карпіевіч і начальнік каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Сафія Савелава прааналізавалі разам з вядучымі Аленай Вахрамеевай і Аленай Швайко.