Дагэтуль у асобных магазінах складаная знайсці беларускія яблыкі, асабліва не ў сезон – затое хапае польскіх ці галандскіх. Або іншая сітуацыя – пад выглядам польскіх прадаюць якраз-такі нашы яблыкі! Проста на імпартных можна зрабіць большую гандлёвую нацэнку.
Чаму так адбываецца? Ці хапае сёння яблыкаў уласнай вытворчасці? Наколькі адрозніваюцца ў розных краінах тэхналогіі іх вырошчвання? Чаму прадукцыю некаторых гаспадарак з рукамі адрываюць у Расіі, а ва ўласных магазінах браць не жадаюць? Ці заўсёды прыгожы вялікі імпартны яблык – гэта хімія? І чым увогуле карысныя яблыкі?
Пра гэта і іншае 5 жніўня ў “Актуальным мікрафоне” (12:05). Госці праграмы – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут пладаводства” Анатоль Крыварот і кіраўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута Зоя Казлоўская.
Вядучыя – Вольга Сямашка і Максім Угляніца.