Падзяліцца:
Акулович: видео из поездки Президента в Россию на YouTube-канале БЕЛТА посмотрели более 6,5 млн раз
14 красавіка 2022
Акулович: видео из поездки Президента в Россию на YouTube-канале БЕЛТА посмотрели более 6,5 млн раз
Відэаматэрыялы аб паездцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на Далёкі Усход Расіі на YouTube-канале БЕЛТА паглядзелі больш за 6,5 млн разоў. Аб гэтым заявіла генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч у эфіры праекта «Актуальны мікрафон».

«Прэзідэнцкі візіт на Далёкі Усход, які мы ўсе абмяркоўваем цяпер і яшчэ доўга будзем абмяркоўваць. Літаральна за некалькі дзён відэаматэрыялы з гэтай рабочай паездкі, якія былі апублікаваны на YouTube-канале БЕЛТА, паглядзелі ўжо больш за 6,5 млн разоў. І гэта вялікі інтарэс да таго, што робіцца, – адзначыла Ірына Акуловіч. – Хачу адзначыць наступнае: мы працуем з субцітрамі (мы цітруем відэа на англійскую і нямецкую мовы) і я спецыяльна паглядзела, хто звярнуў увагу на гэтыя матэрыялы. Вядома ж, традыцыйна Беларусь, Расія, а далей Украіна, ЗША, Германія. І частка глядзіць менавіта з цітрамі. Гэта значыць мы цяпер працуем не толькі на ўнутраную аўдыторыю, але і на знешнюю. І гэта інфармацыя там запатрабавана».

Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: