Падзяліцца:
Ала Сцебакова і Аляксандр Сухараў – у праграме «Настрой!», 3.05.2019
3 Мая 2019
Ала Сцебакова і Аляксандр Сухараў – у праграме «Настрой!», 3.05.2019 Саліст Маладзёжнага тэатра эстрады, кампазітар і аранжыроўшчык Аляксандр Сухараў завітае ў госці разам з жонкай Аленай, якая робіць свае першыя крокі ў музычным мастацтве. Пагаворым пра творчасць, сям'ю, мары і надзеі. Пачнём у першай частцы праграмы «Настрой!», у 13-15. Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм вярнуўся з Сербіі з гастроляў, дзе паказаў яскравую камедыю Аляксандра Яфрэмава «Лёгкой жизни никто не обещал» на адной з прэстыжных сцэн краіны – у музычна-драматычным тэатры на Балканах «Мадленіум». Гледачы з захапленнем ўспрынялі беларускую пастаноўку і адзначылі высокі прафесійны ўзровень трупы тэатра і яркую рэжысуру. Пра гастролі і не толькі – наша размова з дырэктарам Тэатра-студыі кінаакцёра Алай Сцебаковай – у 14-10.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: