Падзяліцца:
Ала Сцебакова ў праграме «Настрой!», 18.11.2019
18 Лістапада 2019
Ала Сцебакова ў праграме «Настрой!», 18.11.2019 Мастацкая палітра Беларусі ўражвае сваёй рознажанравасцю, а наша праграма – у цэнтры самых адметных яе праектаў, якіх, дарэчы, нямала ў творчым арсенале Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм. Спектаклі тэатра маюць добрыя водгукі крытыкі, любімыя гледачамі, пра што сведчыць запатрабаванасць пастановак, некаторыя з якіх ідуць на сцэне некалькі дзесяцігоддзяў. Чым жыве сёння Тэатр-студыя кінаакцёра і якія прэм'еры рыхтуе, вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца спытаюць у сённяшняй госці – дырэктара тэатра Алы Сцебаковай. Пачатак сустрэчы – 18 лістапада ў 14-15.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: