Падзяліцца:
Алена Турава і гурт ILI-ILI ў праграме «Настрой!», 3.03.2018
2 Сакавіка 2018
Алена Турава і гурт ILI-ILI ў праграме «Настрой!», 3.03.2018 3 сакавіка ў прамым эфіры адбудзецца сустрэча з рэжысёрам, сцэнарыстам, паэтэсай, аўтарам шматлікіх песенных тэкстаў Аленай Туравай, якая завітае ў студыю ў 13-10. А пасля 14-00 гасцямі праграмы стануць акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, заснавальнікі і ўдзельнікі музычнага гурта «ILI-ILI» Дзмітрый Есяневіч і Міхаіл Зуй. Як звычайна, падчас эфіру можна будзе задаць пытанні гасцям, даслаць СМС-паведамленне на нумар 1062 альбо пазваніць у студыю па нумары 284-87-21. Чакаем вас у праграме «Настрой!» у суботу з 13-10 да 15-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: