Падзяліцца:
АЛЕЙ З БЕЛАРУСКАГА РАПСУ Ў ІЗРАІЛЬ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 30.04.2022 (відэаанонс)
29 красавіка 2022
АЛЕЙ З БЕЛАРУСКАГА РАПСУ Ў ІЗРАІЛЬ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 30.04.2022 (відэаанонс)

Прадукцыя Бабруйскага завода раслінных алеяў запатрабавана. За суткі прадпрыемства вырабляе 60 тысяч тон прадукцыі, а да 2014 года ўдавалася толькі 14 тысяч тон. Сучасная лінія па рафінацыі і дэзадарацыі забяспечвае высокую прадукцыйнасць перапрацоўкі. Палова прадукцыі адгружаецца на айчынны рынак, а другая – на экспарт.

Выкананне тэхналагічных рэгламентаў і высокая санітарная культура прыемна ўразілі ізраільскіх экспертаў і яны за кароткі тэрмін выдалі адпаведныя дакументы. Чакаюць бабруйскі алей у Іспаніі, Германіі, Польшчы і Украіне. Зацікаўлены ў пастаўках і гандлёвыя кампаніі з Турцыі і Егіпта.

Далейшая мадэрнізацыя вытворчых цэхаў прадугледжвае выпуск прадукцыі для здароўя. Навінка стане крыніцай дэфіцытных элементаў амега 6, 3 і 9.

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 30 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: