
Па ініцыятыве старастаў і мясцовых дэпутатаў у навакольных вёсках Камянскага сельскага савета сёлета з'явіліся новыя аб'екты адпачынку. Праведзена рэканструкцыя дзіцячых пляцовак, дзе па запыту жыхароў устаноўлена і спартыўнае абсталяванне. Удалося часткова адрамантаваць дарогі. Вызначаны меры па паляпшэнні якасці пітной вады. Упрыгожваннем мікрараёнаў сталі новыя пасадкі рабіны, бярозы і клёну.
Ці выбірае камфортнае жыццё ў вёсцы моладзь? Што стрымлівае пераезд гараджан? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» – 26 кастрычніка ў 6-20 (паўтор у 23-00).
https://www.youtube.com/watch?v=We9Q2rma7OM&feature=youtu.be