- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Альпинисты-любители - в гостях у программы "Бонус"
- Альпіністы-аматары - у гасцях у праграмы "Бонус"
У маі 2006-га жыхар Новай Зеландыі Марк Інгліс пакарыў Эверэст, яму было ўсяго 47, але у яго не было ног, а толькі пратэзы да калена. Тамаі Ватанабэ - самая старая жанчына, якая пакарыла Эверэст, ёй было 73 гады, а Юкіра Міура-старэйшы з мужчын, якія гэта зрабілі, - на той момант яму было 80. Джэні Стоукі пакарыла аж 7 горных вяршынь за год. Ёй было 57.
У праграме “Бонус” мы не будзем пытацца ў нашых гасцей, колькі ім гадоў, хаця сярод удзельнікаў праекта “7 вяршынь”, прадстаўнікоў якога мы запрасілі ў госці, ёсць не толькі маладыя, але і сталыя, затое зададзім пытанні пра сёлетняе ўзыходжанне. Звычайна яны прысвячаюцца Дню Перамогі, 2015-ты – не выключэнне, тым больш, гэта год юбілейны. Калі ў вас ёсць пытанні альпіністам-аматарам, задавайце іх, калі ласка, 25 мая ў 17.35.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: