- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Аляксандр Хумала ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 20.11.2019 (аўдыё)
- Аляксандр Хумала ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 20.11.2019 (аўдыё)

Рэпертуар Музычнай капэлы «Санорус» надзвычай шырокі, калектыў выконвае творы розных эпох і жанраў, актыўна супрацоўнічае з беларускімі аўтарамі, прапагандуе нацыянальнае музычные мастацтва ў кантэксце сучаснай еўрапейскай і сусветнай культуры. Ужо шмат гадоў капэлу ўзначальвае магістр мастацтвазнаўства Аляксандр Хумала – лаўрэат міжнародных конкурсаў, двойчы лаўрэат Гранд-прэміі Спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, уладальнік Вышэйшай прэміі урада Каралеўства Нідэрландаў Huygens за музычныя дасягненні падчас навучання ў Ратэрдамскай кансерваторыі. Пра любімую музыку і тонкасці дырыжорскай справы аўтар праекта «Творчы вечар» Яна Хадоска размаўляе з галоўным дырыжорам Музычнай капэлы «Санорус» Аляксандрам Хумалой.
Праграма за 20 лістапада ў 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: