Генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі АЛЯКСАНДР НІКІТА – госць праекта «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА. З нядаўняга часу ён узначальвае ўстанову, якая пераўтварылася ў буйны культурны цэнтр краіны і фарміруе самабытную, яскравую яе прастору. Кожны канцэртны сезон мае сваю асаблівасць і аблічча. Аднак нязменнымі застаюцца прыярытэты: сур'ёзная музыка, асветніцкая дзейнасць, адраджэнне культурных традыцый, выкананне твораў розных стылёвых напрамкаў і нацыянальных кампазітарскіх школ.
Сёння з АЛЯКСАНДРАМ НІКІТАМ пагаворым пра новы канцэртны сезон і не толькі. Пачатак сустрэчы – 14 кастрычніка ў 21.05.