Падзяліцца:
Аляксей Хлястоў:  «Мне патэлефанаваў Максім Алейнікаў і сказаў: я ведаю, што ты шукаеш песні...» – «Дыскавод», 16.12.2018
14 Снежня 2018
Аляксей Хлястоў:  «Мне патэлефанаваў Максім Алейнікаў і сказаў: я ведаю, што ты шукаеш песні...» – «Дыскавод», 16.12.2018 Роўна 15 гадоў таму на паліцах беларускіх музычных крам з'явіўся дэбютны альбом Аляксея Хлястова «Ответь мне почему», і адразу пабіў усе магчымыя і немагчымыя рэкорды. Першую тысячу асобнікаў скупілі літаральна за два дні, а дыск потым назвалі адным з самых камерцыйна паспяховых за ўсю гісторыю беларускай сучаснай музыкі. «Мы хацелі, каб гэтыя песні пайшлі ў народ», – згадвае Аляксей Хлястоў. Уласна, так і атрымалася: многія кампазіцыі да гэтага часу гучаць на радыёстанцыях. Амаль усе яны сталі хітамі сучаснай беларускай поп-музыкі. 16 снежня ў 20-20 у праграме «Дыскавод» разам з Аляксеем Хлястовым мы прыгадаем гісторыю стварэння яго першага альбома.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: