Артысты, музыканты, гледачы – усе сумуюць па жывых сустрэчах у тэатральных і канцэртных залах. Тым больш, што музыка, творчасць маюць вялікую эмацыянальную сілу, дапамагаюць пераадольваць праблемы і ўпэўнена ісці па жыцці. Апрача ўсяго і ў гэтым сэнс, здавалася б, такой простай, але глыбокай думкі «Творчасць у імя будучыні». З гэтым згодна салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра, Народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна. Яна сёння госця вядучай праграмы «Творчы вечар» Таццяны Якушавай.
Пачатак эфіру – 7 жніўня ў 21-05.