З 2012 года ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пачаў выходзіць Збор твораў Уладзіміра Караткевіча ў 25-ці тамах. Нядаўна выйшаў чарговы, 23 том. У ім падаюцца дароўныя і іншыя надпісы пісьменніка, 2-я частка запісных кніжак. Рэдактар тома – светлай памяці кіраўнік гэтага выдавецкага праекта, караткевічазнаўца Анатоль Верабей, укладанне і каментарый Пятра Жаўняровіча.
Госць студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, перакладчык і даследчык творчасці Уладзіміра Караткевіча, рэдактар аддзела часопіса «Полымя» Пятро Жаўняровіч.
Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 4 чэрвеня ў 21.20.