Працягваецца падарожжа з удзельнікамі 32-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Мы крочым з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга і цудатворнай Загор'е-Сталовіцкай іконай Божай Маці.
Лампаду з Благадатным Іерусалімскім Агнем экспедыцыя прынесла ў Свята-Георгіеўскі храм Гальшан. У 2002 годзе яе сустракаў настаяцель Андрэй Леўчанка. Перад святкаваннем 100-годдзя храма, ён прывез з Кіева-Пячэрскай лаўры часцінку мошчаў Юлыяніі Альшанскай і замацаваў на іконе святой князеўны. У прытворы фатаграфіі колішніх святароў: вядомага беларускага пастыра Яўгена Баслыка, які служыў тут у цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады, Аляксандра Цалкова – цяперашняга Пухавіцкага благачыннага – чалавека дзейснага, пры якім аднавілася царкоўнае жыццё і быў адрамантаваны храм, і канешне, яго будаўніка-протаіерэя Уладзіміра Юзьвюка – актыўнага царкоўнага і грамадскага дзеяча, члена Трэцяй і Чацвёртай Дзяржаўнай думы. На царкоўным пагосце яго пахаванне, побач помнік з фатаграфіяй чырвонаармейца Івана Кавецкага, які загінуў смерцю храбрых 3 ліпеня 1945 года «ад рук бандытаў, падчас прачэсвання ляснога масіву ля хутара Клімы». Яму ішоў 21-шы год.
Пра гісторыю святыні гутарым з настаяцелем Уладзімірам Семянякам.
З айцом Уладзімірам падыйшлі да Дома культуры, дзе пачалася сустрэча з удзельнікамі «Дарогі да святыняў».
Далей наведалі знакаміты Гальшанскі замак...
Ёсць пад Лідай вёска з дзіўнай назвай Лебяда. З даўніх часоў стаяла тут Свята-Мікольская драўляная царква. Напярядані ХХ стагоддзя заклалі каменны храм. Нас сустакае настаяцель Мікалай Ахотніцкі.
Потым яшчэ адна памятная сустрэча – з лідскімі пагранічнікамі.
Навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук гісторык Аляксей Хацееў расказвае пра знакамітыя полацкія каменныя крыжы.
Лідскі паграніічны атрад знаходзіцца на месцы былых царскіх казармаў. З тых часоў тут захаваўся будынак царквы, але на тэрыторыі гарадка ўзвялі новы храм у гонар Сергія Раданежскага. Яго настацель Сергій Шафарост.
Праз некалькі хвілін ля муроў Лідкага замка, у памяшканні гарадской бібліятэкі, старшыня Выдавецкага аддзела Беларускага экзархата Алег Кунцэвіч расказвае пра айчынныя старадаўнія Евангеллі.
Магчыма, калісьці экспедыцыя вернецца ў гэтыя мясяціны, але шляхі наступнай «Дарогі да святыняў» пройдуць па Магілеўшчыне...
«Святло душы» у эфіры – 18 красавіка ў 7.30.