«Чалавек-вір, чалавек-страсть, фантан самых розных ідэй, прыклад бясконцай адданасці прафесіі, творчасці, сцэне, чалавек з вялікім сэрцам, неверагодна шчодры ва ўсіх сэнсах…»
Гэтыя меркаванні падзяляюсь усе, хто ведаў народнага артыста Беларусі АЛЯКСАНДРА ЦІХАНОВІЧА. 28 студзеня споўнілася пяць гадоў, як ён адышоў у вечнасць.
Вядучая суботняга выпуску праграмы «Настрой!» ТАЦЦЯНА ЯКУШАВА прапануе ўспомніць легендарнага творцу разам з яго другой палавінкай, народнай артысткай Беларусі ЯДВІГАЙ ПАПЛАЎСКАЙ.
Цёплыя творчыя і сяброўскія адносіны са знакамітым дуэтам звязалі паэта ЛЕАНІДА ДРАНЬКО-МАЙСЮКА, які таксама падзеліцца сваімі ўражаннямі і ўспамінамі.
Пачатак эфіру – 29 студзеня ў 13.10.