- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- АНОНС: Абитуриентам-аграриям на заметку – «Своя земля», 8.07.2017 (аудио)
- АНОНС: Абітурыентам-аграрыям на заметку – «Свая зямля», 8.07.2017 (аўдыё)

12 ліпеня пачнецца прыём дакументаў у аграрныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Сёлета кантрольныя лічбы прыёму засталіся на ўзроўні мінулага году. Але ёсць і некаторыя новаўвядзенні: пашыраны магчымасці для тых, хто па розным прычынах не здаваў тэсты. Замест іх выпускнікі школ могуць здаваць экзамены па асноўных прадметах.
«Гэта павялічвае шансы абітурыентаў стаць студэнтамі аграрных ВНУ» – лічыць начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі, навукі і кадраў Мінсельгасхарча Уладзімір Самсановіч. Госць праграмы «Свая зямля» са Святланай Башылавай раскажа пра асаблівасці сёлетняй уступнай кампаніі і папулярныя аграрныя прафесіі.
Эфір 8 ліпеня у 6-15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: