Больш за 90 пляцовак у раёнах Магілёўскай вобласці чакаюць патэнцыяльных інвестараў. 19 праектаў атрымалі адабрэнне ў райвыканкамах і зараз актыўна наладжана работа па выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі. Навінкі машынабудавання, харчавання, а таксама інавацыйнай вытворчасці запатрабаваны не толькі на ўнутраным рынку. Больш як у 70 краінах свету прызнана высокую якасць магілёўскіх рухавікоў, ліфтаў, шын, сыроў, трыкатажу, хімвалакна, паперы і кардону.
Якія прадукты выгадна прадаваць на лічбавых пляцоўках? Што прываблівае інвестараў у паўднёва-усходнія раёны? Хто ўмела паскарае рэалізацыю праектаў? Дзе ствараюцца дадатковыя рабочыя месцы?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 15 лютага ў 6.25 і 23.00.

