Гэты эпітэт, безумоўна, датычыцца чалавека дзіўнага лёсу – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», генерал-маёра ў адстаўцы ІВАНА ЮРКІНА.
Любоў да роднага краю, жыццё, праца, паўсядзённыя клопаты сучасніка – галоўныя тэмы яго твораў, якія вызначаюцца непаўторнасцю стыля, пранікнёным лірызмам і меладычнай яркасцю. Увогуле, калі чытаеш вершы ЮРКІНА, то адчуваеш, колькі ў іх дабрыні, неверагоднай шчырасці, адкрытасці. Ён прызнаецца: «Кожнае маё слова праходзіць праз душу, перш чым трапіць на ліст сшытка». І гэта адчуваецца.
Паэт ІВАН ЮРКІН – госць праграмы «Настрой» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 15 жніўня ў 14.20.