Падзяліцца:
Анонс: «АДПАЧЫНАК БЕЗ ШКАРПЭТАК!» – «НАСТРОЙ!», 13.05.2022
13 мая 2022
Анонс: «АДПАЧЫНАК БЕЗ ШКАРПЭТАК!» – «НАСТРОЙ!», 13.05.2022

Менавіта так незвычайна называецца новая праграма Беларускага дзяржаўнага цырка, якая стартуе 14 мая. Гэта цудоўны адпачынак разам з непараўнальным клоўнскім трыа «Без шкарпэтак», якое пакарыла гледачоў з усяго свету іскрамётным гумарам і акцёрскім майстэрствам. Трыа – ўладальнік бронзавай статуэткі Монтэ-Карла. Яно ўпершыню выступіць у Мінску.

Дарэчы, у новай беларуска-расійскай праграме можна ўбачыць шмат яскравых цыркавых нумароў: канатаходцаў, наезднікаў, гімнастаў, акрабатаў, нават сабачак на скейтбордах.

Прадстаўнікі Белдзяржцырка – дырэктар УЛАДЗІМІР ШАБАН і мастацкі кіраўнік ВІТАЎТАС ГРЫГАЛЮНАС – госці праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ. Пачнём сустрэчу 13 мая ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: