Падзяліцца:
Анонс: АДРАСЫ КАЛЯДНЫХ ЦУДАЎ – «Свая зямля», 7.01.2023
5 студзеня 2023
Анонс: АДРАСЫ КАЛЯДНЫХ ЦУДАЎ – «Свая зямля», 7.01.2023

Днямі адбылося папаўненне ў асабістай падсобнай гаспадарцы Масунавых з Баранавіч – на свет з'явілася 15 маленькіх трусоў. Яны зараз знаходзяцца пад надзейнай апекай самкі-парадзіхі, якая шчыльна пухам уцяпліла маленькі домік і сваечасова падкармлівае гадаванцаў. Велікан нямецкі пярэсты – мілая, разумная і ласкавая хатняя жывёла. Першай ў сям'і Масунавых менавіта гэту пароду выбрала гаспадыня – Наталля Анатольеўна. Гонар яе калекцыі – некалькі трусоў чорнага колеру. Адпаведна ўсходняму календару, сёлета трус з такім колерам з'яўляецца сімвалам 2023 года, а дакладней – заступнікам сям'і, які спрыяе вырашэнню бытавых праблем...

Пра новыя адрасы калядных цудаў падчас рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» у праграме «Свая зямля» – 7 студзеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: