Легендарную гісторыю пра сапраўдных сяброў-мушкецёраў прэзентуюць 23-га і 24-га верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры – аповед пра гонар, мужнасць, адвагу і вядома ж, любоў. У прэм’еры «Тры мушкецёры» гледачоў чакае сучасны дынамічны спектакль, працяты авантурнай атмасферай рамана Аляксандра Дзюма, маляўнічая сцэнаграфія, касцюмы, фехтаванне і цудоўная музыка Максіма Дунаеўскага, што стала залатой класікай.
Да прэм’еры засталося мала часу і ў нас ёсць магчымасць зазірнуць у прэм’ернае закуліссе і сустрэцца з удзельнікамі гэтага музычнага відовішча!
Рэжысёр-пастаноўшчык ВАЛЕРЫЯ ЧЫГІЛЕЙЧЫК, балетмайстар-пастаноўшчык КАЦЯРЫНА КАВАЛЕНКА і выканаўца галоўнай партыі ў спектаклі СЯРГЕЙ СПРУЦЬ сёння ў гасцях у вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ.
Пачатак 13 верасня ў 14.20.