Святочны падарунак да Дня горада Мінска рыхтуе заслужаны калектыў Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. Гэта творчая каманда – знак якасці ў музычным мастацтве краіны. Іх вызначае высокі прафесіяналізм, любоў да музыкі, універсальнасць, бездакорная дысцыпліна, найвышэйшы ўзровень музыкальнасці і прыгажосці.
У госці да праграмы «Настрой!» вядучыя ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА сёння чакаюць мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Прэзідэнцкага аркестра Беларусі ВІТАЛЯ КУЛЬБАКОВА разам з творчай камандай. Абяцалі «жывы» гук у прамым эфіры!
Пачатак сустрэчы – 10 верасня ў 13.20.