На працягу тыдня з 2 па 8 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
2 студзеня – музычны радыёспектакль «Аднойчы ў княстве сноў» па п'есе драматурга Сяргея Кавалёва, музыка Эдуарда Зарыцкага;
3 студзеня – радыёспектакль «Ох» і залатая табакерка» паводле беларускай народнай казкі;
4 студзеня – музычны радыёспектакль «Жахлівы гам» па п'есе пісьменніка Пятра Васючэнкі, музыка Уладзіміра Казбанава;
5 студзеня – музычны радыёспектакль «Кот Максім» па матывах беларускай народнай казкі, музыка Алега Залётнева;
6 студзеня – радыёмонаспектакль «Шляхціц Завальня» па кнізе пісьменніка Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях»;
7 студзеня – радыёспектакль «Калядная рапсодыя» паводле апавядання пісьменніка Уладзіміра Караткевіча;
8 студзеня – радыёспектакль «Балада пра белую вішню» па гістарычнай п'есе драматурга Святланы Клімковіч.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).