На працягу тыдня з 21 па 27 лістапада праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
21-23 лістапада – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Дзівак» па аднайменнай п’есе Назыма Хікмета;
24-25 лістапада – радыёпастаноўка «Незамужняя ўдава» паводле аповесці пісьменніка Рамана Сабаленкі;
26-27 лістапада – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Званы Віцебска» па аднайменнай п’есе пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).