На працягу тыдня з 26 снежня па 1 студзеня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
26 снежня – радыёспектакль «Насцечка» паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага;
27 снежня – інсцэніраванае апавяданне народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа «У завіруху»;
28 снежня – апавяданне «Візіт» пісьменнніка Георгія Марчука і прэм'ера кампазіцыі «Суседзі майго юнацтва» паводле яго эсэ;
29 снежня – радыёспектакль «Вячэра» па п'есе драматурга Яўгена Шабана;
30 снежня – музычны радыёспектакль «Прыгоды новага калабка» па п'есе пісьменніка Пятра Васючэнкі, музыка кампазітара Уладзіміра Казбанава;
31 снежня – 1 студзеня – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Снежная каралева» па п’есе Яўгена Шварца паводле аднайменнай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).