На працягу тыдня з 28 лістапада па 4 снежня праект «Тэатр Беларускага радыё» прапануе сваім слухачам наступныя радыёпастаноўкі:
28 лістапада – радыёспектакль «Мы скора завітаем зноў» па п’есе народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча;
29-30 лістапада – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Мудрамер» па п'есе драматурга Мікалая Матукоўскага;
01-03 снежня – радыёспектакль «Неруш» паводле аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Казько;
04 снежня – радыёспектакль «Стары і дарога» па п'есе драматурга Васіля Ткачова.
«Тэатр Беларускага радыё» у эфіры кожны вечар з 22.05 да 23.00 (і пасля апоўначы – з 2.05 да 3.00).