Падзяліцца:
Анонс: АГРАРЫЯМ ДАПАМАГАЕ БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА – «Свая зямля», 27.01.2024
26 студзеня 2024
Анонс: АГРАРЫЯМ ДАПАМАГАЕ БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА – «Свая зямля», 27.01.2024

Санкцыйныя абмежаванні падштурхнулі аграрыяў да глыбокага аналізу гаспадарання на зямлі, выкарыстання ўнутраных рэзерваў.

Рацыянальны падыход да вырошчвання збожжавых уключае і сортаабнаўленне. Беларускія вучоныя ўлічылі асаблівасці кліматычных зон і выканалі заказ на ўстойлівасць навінак да перападаў тэмпературы. 13 навінак уключаны ў дзяржрэестр. Выведзены піваварны сорт ячменю «вянец», які па ўраджайнасці на 5 цэнтнераў пераўзыходзіць замежныя аналагі. Перададзены гаспадаркам і сарты жыта для хлебапячэння.

Якія аграпрыёмы па апрацоўцы глебы зменшаць затраты? Якія страты нясуць гаспадаркі пры парушэнні тэхнічных рэгламентаў? Якія распрацоўкі вучоных пашыраюць функцыянальнасць палімераў? Як скараціць перыяд ад распрацоўкі да ўкаранення дасягненняў? Чым прывабіць моладзь у навуку?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 27 студзеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: