У суквецці музычных інструментаў ёсць асабліва папулярныя. Сярод іх – акардэон, які вабіць прыгажосцю тэмбра, дэмакратычнасцю, мабільнасцю, і нават рамантычнасцю. Ён цудоўна гучыць і сола, і ў дуэце з іншымі музычнымі інструментамі, напрыклад, віяланчэллю. Пераканацца ў гэтым прапануюць НАТАЛЛЯ ШАХ (акардэон) і МАРЫЯ МАХВІЦ (віяланчэль) – госці вядучай праграмы «Настрой!» ТАЦЦЯНЫ ЯКУШАВАЙ.
Пачатак эфіру – 24 сакавіка ў 13.10.