Спадчына класікаў беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа спалучыла некалькі стагоддзяў: ХІХ, ХХ і ХХІ-е. Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі творчасці, але і навукова-духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменнікаў.
Абмяркоўваем музейныя ініцыятывы і традыцыі разам з гасцямі студыі: вучоным сакратаром Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галінай Варонавай, вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірынай Мышкавец, навуковым супрацоўнікам навукова-асветніцкага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ксеніяй Качан.
«Творчы вечар» у эфіры – 27 лістапада пасля 21.05.