Самыя неспадзеўныя лёсы былі ўгатаваны геніям у розныя гістарычныя часы. Бо, як вядома, чым цікавейшая постаць, тым больш выпрабаванняў пасылае ёй жыццё. Але, насуперак абставінам, складаецца творчая біяграфія і застаецца спадчына, вартая ўвагі шматлікіх пакаленняў нашчадкаў.
Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны класікаў, але і духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, звязаных з іх жыццём і творчасцю.
Госці студыі: дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна ГАЛІНСКАЯ, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына МЫШКАВЕЦ і загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена ЖАСТКОВА.
«Творчы вечар» у эфіры – 26 лютага ў 21.20.