Падзяліцца:
Анонс: «Актыўны дыялог: сучаснасць класікі. Праекты лета-2026» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.07.2026
13 ліпеня 2026
Анонс: «Актыўны дыялог: сучаснасць класікі. Праекты лета-2026» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.07.2026

Існуе слушная думка, што класічныя творы – тыя, якія напісаны «навыраст», якія перажываюць свой час на стагоддзі. Іх актуальнасць і праўдзівасць выглядае натуральна ў любым гістарычным кантэксце. А мастацкае слова гучыць нязмушана і спеўна. Таму і нядзіўна, што класіку чытаюць заўсёды.

Асаблівая роля ў гэтым актыўным дыялогу належыць літаратурным музеям, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі творчасці, але і духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, што звязаны з жыццём і творчасцю пісьменнікаў-класікаў.

Госці студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, загадчык навукова-экспазіцыйнага сектара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Жасткова, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 14 ліпеня ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: