Дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнарожнай асацыяцыі беларусістаў, кандыдат культуралогіі, кнігазнаўца Алесь Суша – госць праграмы «Творчы вечар».
Аўтар праекта Галіна Шаблінская запрашае далучыцца да гутаркі пра розгаласныя выдавецкія і выставачныя праекты, якія заяўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі летась і працягваюць актыўна працаваць у 2020-м годзе. А таксама – пра новыя, не менш амбітныя, ініцыятывы, рэалізацыя якіх дазволіць яшчэ раз пераканацца, наколькі багатая гісторыя кніжнай культуры нашай краіны. І гэтым варта ганарыцца!
Пачатак сустрэчы – 16 студзеня ў 21-05.